Відэа збітага ў Славянску ўкраінскага верталёта, распаўсюджанае ў сеціве, апынулася фальшыўкай

У інтэрнэце распаўсюджваецца відэа нібыта збітага сепаратыстамі ў Славянску ўкраінскага верталёта. Яно набрала ўжо некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў, некаторыя навінавыя сайты выкарыстоўваюць яго ў сваіх матэрыялах аб Славянску.



vertol.jpg

На самай справе гэта відэа расійскага ваеннага верталёта Ка -52, які ўпаў 29 кастрычніка 2013 года ў Маскве, у раёне Жулебіна, паведамляе сайт Stopfake.org.

У Славянску былі на самой справе падбіты два ўкраінскіх верталёта Мі-24, а таксама пашкоджаны адзін Мі-8. Паводле звестак украінскага Мінабароны, у выніку двое чалавек загінулі, некалькі атрымалі раненні.