Уладзіміра Пуціна просяць амніставаць або абмяняць Надзею Саўчанку
Са зваротам да прэзідэнта Расіі выступіла заснавальніца тэлеканала «РенТВ» Ірэна Ляснеўская.
У сваім Фэйсбуку яна піша, што Саўчанка, абвясціўшы сухую галадоўку, памірае ў турме.
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Ляснеўская заклікала прэзідэнта не зневажаць Расию, яе мужчын, у якіх яшчэ засталіся ўяўленні пра гонар. Саўчанка, якую абвінавачваюць у датычнасці да забойства расійскіх журналістаў у Данбасе, з чацвярга адмаўляецца ад ежы і вады.
Паводле "Эхо Москвы"