Украінскія памежнікі выйшлі да дзяржаўнай мяжы Украіны ў трох абласцях
Украінскія абаронцы з Дзяржпамежслужбы выйшлі да дзяржаўнай мяжы Украіны на ўсіх напрамках у Кіеўскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях.
Цяпер па лініі дзяржмяжы ў гэтых рэгіёнах аднаўляюць уладкаванне пазіцый. Пра гэта распавёў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка падчас брыфінгу, піша Главред.
«У рамках аднаўлення кантролю над дзяржаўнай мяжой у межах Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцей, адкуль абаронцы Украіны выгналі акупантаў, памежнікі выйшлі на ўсе ўчасткі. Спачатку разам з узброенымі сіламі адбыўся выхад да памежных падраздзяленняў і іншых месцаў дыслакацыі, а далей у напрамку лініі дзяржаўнага кантролю, у тым ліку і на кірунку пунктаў пропуску», — адзначыў Дземчанка.
Ён удакладніў, што ў межах гэтых трох абласцей працягласць дзяржаўнай мяжы складае амаль 1200 кіламетраў.
Аднак, са слоў прадстаўніка ДПСУ, праз працяг агрэсіі Расіі не адбываецца класічнай аховы мяжы: яшчэ застаецца небяспека мініравання, працы ДРГ і абстрэлаў з сумежнай тэрыторыі.