Украіна адклікала амбасадара ў Радзе Еўропы для кансультацый з-за вяртання Расіі ў ПАРЕ
Украіна адклікае свайго пастаяннага прадстаўніка ў Радзе Еўропы Дзмітрыя Кулебу для кансультацый, напісаў у фэйсбуку кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства Павел Клімкін.
Такое рашэнне прынята пасля таго, як Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) прагаласавала за вяртанне расійскай дэлегацыі.
«Рада Еўропы страціла наш давер, і аднавіць яго будзе надзвычай складана», — напісаў Клімкін.
Украінская дэлегацыя, у сваю чаргу, прыняла рашэнне спыніць ўдзел у працы ПАРЕ, паведаміў у фэйсбуку дэпутат Леанід Емец. Выключэнне будзе зроблена для пасяджэнняў, на якіх будуць абмяркоўвацца паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі.
Дэлегацыя таксама просіць Вярхоўную Раду разгледзець пытанне спынення ўдзелу Украіны ў працы ПАРЕ, а прэзідэнта і МЗС — вызначыць, ці будзе краіна і далей удзельнічаць у рабоце органаў Рады Еўропы.
ПАРЕ пазбавіла расійскую дэлегацыю права голасу і выключыла з усіх кіруючых органаў асамблеі ў красавіку 2014 года ў адказ на далучэнне Крыма да РФ. У адказ Расія спыніла ўдзел у пасяджэннях і замарозіла пералік унёскаў у ПАРЕ.
25 чэрвеня ў правілы працы ПАРЕ была дададзеная фармулёўка, якая дазваляе вярнуцца расійскай дэлегацыі, — яна гарантавала краінам-сябрам Асамблеі права галасаваць, выступаць і быць прадстаўленымі ў арганізацыі. Чакаецца, што паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі будуць пацверджаныя 26 чэрвеня, прадказальна пасля чаго яна прыступіць да працы ў ПАРЕ.
meduza.io