У Раду ўнеслі законапраект аб уступленні ў НАТА

У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваны законапраект у падтрымку ўступлення Украіны ў НАТА.



ua_nato.jpg

Яго тэкст апублікаваны на сайце парламента.
Законапраект уяўляе сабой папраўкі ў закон «Аб асновах нацыянальнай бяспекі». У прыватнасці, ён прапануе ўнесці ў артыкул 6 гэтага закона, дзе гаворка ідзе аб нацыянальных прыярытэтах Украіны, згадку пра інтэграцыю «у еўраатлантычную прастору». У артыкул 8, дзе пералічаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне бяспекі, услед за словамі «здабыццё сяброўства ў Еўрапейскім Саюзе» прапануецца ўпісаць «і Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора».
Акрамя таго, законапраект прадугледжвае ўнясенне паправак у закон «Аб прынцыпах унутранай і знешняй палітыкі». З артыкула 11 прапануецца выключыць пасаж пра тое, што Украіна з'яўляецца пазаблокавай дзяржавай. У гэты ж артыкул (у частцы, дзе пералічаныя прынцыпы знешняй палітыкі) прапануецца дадаць пункт пра «сяброўства Украіны ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і ўдзеле ў стварэнні еўрапейскай сістэмы калектыўнай бяспекі».