У Лестэры рыхтуюцца да пахавання Рычарда III (відэа)
Рэшткі англійскага караля Рычарда III — апошняга з дынастыі Плантагенетаў — былі выпадкова знойдзеныя пры раскопках на аўтастаянцы непадалёк ад сабора ў Лестэры, паведамляе www.bbc.co.uk.
Больш за пяць стагоддзяў месца пахавання караля, які загінуў у бітве на Батсуорцкім полі, заставалася невядомым.
Цяпер, пасля правядзення ўсіх неабходных экспертыз, навукоўцы пераканаліся: гэта сапраўды парэшткі Рычарда.
Лестэрскі кафедральны сабор рыхтуецца да ўрачыстай цырымоніі перапахавання легендарнага караля.