У ЗША штурмавалі Капітолій: адзін чалавек загінуў ад стрэлаў
На пратэсты сабралася каля 10 тысяч чалавек.
![photo_2021_01_06_23_27_35.jpg photo_2021_01_06_23_27_35.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_06_23_27_35.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6 студзеня ў ЗША каля Капітолія, дзе знаходзіцца Кангрэс, сабраліся прыхільнікі Дональда Трампа. Яны пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На пратэсты сабралася каля 10 тысяч чалавек.
У нейкі момант пратэстоўцы пачалі прарывацца ў будынак Капітолія. Распачалася стрэляніна. Паведамляецца пра параненых і забітых.
У Вашынгтоне ўведзена каменданцкая гадзіна.
![photo_2021_01_06_23_29_27.jpg photo_2021_01_06_23_29_27.jpg](/img/v1/images/photo_2021_01_06_23_29_27.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Штурм Капітолія
У штаб-кватэры Рэспубліканскай партыі ў Вашынгтоне выявілі і абясшкодзілі выбуховае прыстасаванне, піша New York Times.
Байдэн заклікаў Трампа запатрабаваць спынення беспарадкаў у Вашынгтоне.
У Вашынгтон увядуць да 1,8 тысяч байцоў Нацыянальнай гвардыі. Армія ўжо на шляху да будынка Кангрэса.
Дональд Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў пакінуць Капітолій.