У ЗША правялі вучэнні на выпадак сутыкнення астэроіда з Зямлёй

Амерыканскі ўрад правёў міжведамасныя камандна-штабныя вучэнні на выпадак сутыкнення астэроіда з Зямлёй, якое патэнцыйна магло б суправаджацца маштабнымі разбуральнымі наступствамі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (НАСА).




Фота: http://outpouring.ru/

Фота: http://outpouring.ru/


Арганізатарамі гэтай трэніроўкі выступілі NASA і Федэральнае агенцтва ЗША па надзвычайных сітуацыях (FEMA), удакладніла прэс-служба. У ёй таксама прыняў удзел Пентагон ў асобе амерыканскіх ваенна-паветраных сілаў, нацыянальныя лабараторыі ЗША — буйныя дзяржаўныя навукова-тэхналагічныя цэнтры, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства энергетыкі і займаюцца ў ліку іншага стварэннем ядзернай зброі, шэраг іншых арганізацый і ўлады штата Каліфорнія. Менавіта на яго тэрыторыі, у мястэчку Эль-Сегунда, адбыліся вучэнні.

Згодна з іх сцэнаром, пралічваліся дзеянні, якія трэба будзе прадпрымаць у сувязі са сутыкненнем 20 верасня 2020 года з нашай планетай астэроіда памерам меркавана 100 м на 250 м. Верагоднасць яго падзення на Зямлю нібыта першапачаткова лічылі роўнай 2%. Аднак, у траўні 2017 года, па легендзе вучэнняў, эксперты зразумеюць, што сутыкненне гэтага нябеснага цела з нашай планетай з'яўляецца непазбежным. Да лістапада 2017 года, як спецыялісты меркавалі, сцэнар вучэнняў мусіць вызначаць ці астэроід абрынецца ў якой-небудзь частцы паўднёвай Каліфорніі, альбо недалёка ад яе ўзбярэжжа ў Ціхім акіяне.

Амерыканскія ўлады адпрацоўвалі план мерапрыемстваў, неабходных для ажыццяўлення масавай эвакуацыі насельніцтва ў Лос-Анджэлесе і яго наваколлях, гэта значыць,  парадку 13 млн чалавек. Гэты варыянт дзеянняў быў абраны па прычыне меркаванага недахопу часу на рэалізацыю якой-небудзь місіі з мэтай знішчэння астэроіда або змены яго траекторыі для прадухілення сутыкнення з Зямлёй.
 На вучэннях не толькі вывучаліся мадэлі, якія прагназуюць наступствы апісанага катаклізму, але і складаліся планы абвяржэння разнастайных чутак і неадпаведнай рэчаіснасці інфармацыі, якія, мабыць, пры такім развіцці падзей могуць стаць сур'ёзным фактарам ўздзеяння на грамадскую думку.

Новы кіраўнік навуковага дырэктарата НАСА Томас Цурбухэн, які з'яўляецца амерыканцам швейцарскага паходжання, папярэдзіў, што пагроза катастрофы, падобнай той, што разгляаецца на вучэннях, досыць рэальная і ставіць пытанне аб тым, «калі мы будзем прымаць меры ў такой сітуацыі, а не аб тым, ці прыйдзецца нам наогул гэтым займацца». У сваю чаргу кіраўнік FEMA Фьюгейт Крэйг выказаў упэўненасць, што ўладам «крытычна важна адпрацоўваць сцэнары на выпадак такіх катастроф, верагоднасць якіх малая, а наступствы якіх значныя». Па словах NASA, сёлетнія вучэнні сталі ўжо трэцімі па ліку з дадзенага рода з удзелам касмічнага ведамства ЗША і FEMA.
Паводле tass.ru