У Сірыі затрымалі ката ІДІЛ. Ён атрымоўваў грашовую дапамогу на жыллё ў Брытаніі

У Сірыі затрыманы ураджэнец Бельгіі і жыхар брытанскага Бірмінгема Ануар Хадушы. Ён абезгаловіў у сталіцы ІД Раке больш за 100 чалавек.

syria_2.jpg


Пасля ад'езду Хадушы ў Сірыю ўлады Бірмінгема працягнулі выплачваць на ягоны рахунак грашовую дапамогу на жыллё. Пракуроры лічаць, Што гэтыя грошы выкарыстоўваліся для фінансавання тэрактаў у Парыжы і Брусэлі.
35-гадовы Хадушы і ягоная жонка Жюлі Мейс былі затрыманыя курдскімі SDF (Сірыйскімі дэмакратычнымі сіламі) паслі бітвы за Багуз, адзін з апошніх апірышчаў Ісламскай Дзяржавы ў правінцый Дэйр-эз-Зор.
Сябры SDF лічаць, што ён быў адным з асноўных катаў Ісламскай дзяржвы: ён караў смерцю людзей іншай веры, дезерціраў, палонных і журналістаў.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Сірыйскае сяброўства, кароткае і прагматычнае


У ІД ён быў вядомы, меркавана, пад імем Абу Сулейман аль-Бельгікі.
Акрамя гэтага Хадушы, меркавана, фінансаваў тэрарызм. У 2014 годзе гаспадар дома, дзе Хадушы з жонкай жылі ў Бірмінгеме, паведаміў адміністрацыі раёну аб тым, то жыхары ад яго з'ехалі. Аднак пасля гэтага выплаты дапамогі сям'і джыхадзіста не спыніліся. У 2015 годзе з ягонага рахунку былі знятыя 3,6 тыс долараў, якія былі перададзеныя эмісару ІД, абвінавачанаму ў нападзе ў Парыжы і ў выбухах у брусэльскім міжнародным аэрапорце Завентэм.
Як атрымалася высветліць ВВС у 2016-м, ужо пасля ад'езду ў Сірыю, Хадушы і ягоная жонка атрымалі кал 10 тысяч фунтаў (12 тысяч долараў). Брытанскае следства лічыць, што ўсе гэтыя грошы маглі пайсці на фінансаванне тэрарызму.
Паводле BBC.