У Расіі за ўцёкі з каранціна ўзбудзілі крымінальную справу

Паліцыя распачала крымінальную справу супраць жыхара Пецярбурга, які ўцёк з-пад каранціну па каронавірусу. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ўпраўленне МУС па Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.

63bd4ea4c7dc86bfaccaa2e8ea72340a.jpg

Як піша «Фонтанка», 32-гадовы пецябруржац 21 сакавіка вярнуўся са Швейцарыі. У аэрапорце яго папярэдзілі пра неабходнасць двухтыднёвай самаізаляцыі, але ён выходзіў на вуліцу. 26 сакавіка мужчыну змясцілі на прымусовы каранцін у пансіянат «Зара», аднак на наступны дзень ён адтуль збег. 28 сакавіка яго затрымалі ў Пецярбургу і адправілі назад у «Зару».
Супраць мужчыны распачата справа аб замаху на парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў (артыкул 30 і артыкул 236 КК РФ). Як піша «Фонтанка», гэта першы вядомы ў Расіі выпадак, калі парушэнне ўмоў каранціну па каронавірусу палічылі злачынствам. Раней за гэта каралі па адміністрацыйным артыкуле аб невыкананні патрабаванняў службовай асобы.
Ці ёсць у пецярбуржца каронавірусная інфекцыя, не ўдакладняецца.
Артыкул 236 КК «Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў» прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Але да адказнасці па ёй можна прыцягнуць толькі тых, хто парушыў каранцін і тым самым выклікаў масавае заражэнне або смерць чалавека.
25 сакавіка ў Дзярждуме ўнеслі прапанову зрабіць больш жорсткім пакаранне па артыкуле 236 КК, а таксама ўключыць у яе новы склад — парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правілаў, звязанае з наўмысным стварэннем пагрозы масавага заражэння.
Па афіцыйных дадзеных, у Пецярбургу 37 чалавек заразіліся каронавірусам, пяцёра з іх акрыялі. 28 сакавіка ў горадзе была зафіксавана першая смерць пацыента з COVID-19.
meduza.io