У Расіі песні Queen і Nirvana уключылі ў «культурны нарматыў» школьніка
Міністэрства культуры і асветы РФ склалі спіс рэкамендацый для так
званага "Культурнага нарматыву школьніку" — адукацыйнага праекта, які
накіраваны на "духоўнае, эстэтычнай і мастацкае развіццё расійскіх
школьнікаў і падвышэння культурнай пісьменнасці будучага пакалення".
У дакуменце прадстаўленыя творы па сямі напрамках: літаратура, выяўленчае мастацтва, архітэктура, народная культура, музыка, тэатр і кінематограф.
У музыцы, акрамя класічных твораў Глінкі, Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Баха, Моцарта і Бетховіна, да вывучэння прапануюцца вядомыя поп і рок-кампазіцыі ХХ века: ад The Beatles, Queen, Nirvana, ABBA да "Кіно", "Наўтылуса" і "Акварыюма".
Праграма "культурных нарматываў" будзе запушчаная з 1 кастрычніка 2019.
Паводле meduza.io