У Расіі павышаюць падатак з высокіх заробкаў
Падатак складзе 650 тысяч расійскіх рублёў (больш чым 8,5 тысяч долараў) плюс 15% ад часткі даходаў звыш 5 млн расійскіх рублёў. Такім чынам расійскі ўрад разлічвае атрымаць у бюджэт ў 2021 годзе яшчэ 60 млрд руб. Па словах Пуціна, гэтыя грошы пойдуць на лячэнне цяжкахворых дзяцей.
У Расіі для грамадзян, чый даход перавышае 5 млн руб. у год, падатак на даходы фізічных асоб (ПДФА) вырас з 13 да 15%. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін, дакумент размешчаны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
ПДФА для высокіх даходаў за падатковы перыяд складзе 650 тысяч рублёў плюс 15% ад той часткі, што перавышае 5 млн руб.
Пра тое, што расійскі ўрад абмяркоўвае ўвядзенне павышанага падатку для забяспечаных расіян, крыніцы РБК і Forbes паведамілі 17 чэрвеня. Суразмоўца РБК, блізкі да адміністрацыі прэзідэнта, адзначыў, што «цяпер ідэальная сітуацыя для гэтага, санкцыйныя-пандэмічная».
11 лістапада Дзярждума падтрымала законапраект. Згодна з ім, стаўка будзе павялічана з 1 студзеня 2021 года.
Сам Пуцін казаў, што лічыць павышэнне ПДФА для грамадзян з прыбыткам вышэй 5 млн руб (каля 66 тысяч долараў). справядлівым і маральна абгрунтаваным. Па дадзеных Расстата, больш за 3 млн руб. у год атрымліваюць 0,8% працуючых расіян, або каля 500 тыс. чалавек, а звыш 5 млн руб. — яшчэ менш.
Паводле rbc.ru