У пустыні Сахара ўпершыню за амаль 40 гадоў выпаў снег
У афрыканскай пустыні Сахара ўпершыню за 37 гадоў выпаў снег. Аб гэтым піша газета The Independent.
Незвычайную з'ява зафіксаваў ў панядзелак фатограф-аматар Карым Бушэтата. На здымках тонкі пласт снегу пакрывае выдмы.
«Усе былі шакаваныя, калі ўбачылі снегапад у пустыні», — распавёў Бушэтата. Паводле яго слоў, снег праляжаў на працягу дня, а затым пачаў раставаць.
Апошні раз снег каля горада Айн-Сэфра выпадаў у 1979 годзе. Непагадзь тады парушыла рух транспарту.
Паводле independent.co.uk