У М'янме паўстанцы-рахінджа абвясцілі аб спыненні агню
Паўстанцы-рахінджа, вядучыя барацьбу з урадавымі войскамі М'янмы, абвясцілі аб аднабаковым спыненні баявых дзеянняў на адзін месяц, каб пакласці канец гуманітарным крызісу ў паўночным штаце Ракхайн (Аракан).
Уцекачы ў чарзе за ежай. Здымак Reuters
«Армія выратавання рахінджа Аракан» (ARSA) паведаміла, што перамір'е ўступіць у сілу ў нядзелю, і заклікала войска М'янмы таксама скласці зброю.
Абвастрэнне сітуацыі ў М'янме пачалося пасля таго, як 25 жніўня члены ARSA правялі скаардынаваную атаку на некалькі паліцэйскіх пастоў і базу м'янманскай арміі. Загінулі 12 сілавікоў і 77 паўстанцаў (па іншых дадзеных, у суме каля 120 чалавек). Пасля гэтага войскі пачалі жорсткую сілавую аперацыю.
Каля 290 тысячаў рахінджа, па папярэдніх дадзеных, пакінулі Ракхайн пасля ўсплёску гвалту і шукаюць прытулку ў Бангладэш.
ААН заяўляе, што дабрачынным арганізацыям тэрмінова трэба 77 млн даляраў, каб дапамагчы рахінджа, якія пакінулі М'янму. Па дадзеных ААН, уцекачы адчайна маюць патрэбу ў ежы, ежы і медыцынскім абслугоўванні.Мусульмане народнасці рахінджа —якія пражываюць на захадзе пераважна будыйскай М'янмы і якія не маюць грамадзянства — кажуць, што ваенныя і будысты ў Ракхайне праследуюць прадстаўнікоў меншасці, спальваючы іх вёскі.
М'янма адмаўляе гэтыя абвінавачванні, сцвярджаючы, што ваенныя змагаюцца з «тэрарыстамі» рахінджа.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі