У Кабуле адбыўся тэракт. Шмат ахвяр

У выніку падрыву аўтамабіля са смяротнікам ў Кабуле загінулі не менш за 63 чалавека. Яшчэ 151 чалавек атрымаў раненні.

Фота Reuters

Фота Reuters


Магутны выбух адбыўся ўраёне, дзе размешчаны міністэрствы і будынкі дыпламатычных устаноў, паведамляе reuters.com.
Выбухоўка была закладзена ў аўтамабіль хуткай дапамогі. Машына пад'ехала да будынка на вуліцы, дзе размешчана вялікая колькасць дыпламатычных устаноў. Праз некаторы час пасля прыпынку карэта хуткай выбухнула. Выбух адбыўся недалёка ад прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза.
У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што колькасць загінуўшых можа расці.
Адказнасць узялі на сябе тэрарысты "Талібану".