У юнака, што напаў на пасажыраў цягніка ў Германіі, знайшлі сцяг ІД

У выніку нападу пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку сям'я з Кітая. Стан двух пацярпелых ацэньваецца як крытычны.

0__19408918_303_00.jpg


У пакоі, дзе жыў бежанец з Афганістана, які напаў на пасажыраў цягніка ў Германіі, знойдзены самаробны сцяг экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава", паведаміў у тэлеінтэрв'ю кіраўнік МУС Баварыі Ёахім Херман.
"Дастатковая высокая верагоднасць таго, што гэта быў напад ісламістаў", — адзначыў прадстаўніка міністэрства, перадае ВВС. Паводле Ёахіма Хермана, некаторыя пасажыры кажуць, што чулі падчас нападу выкрыкі: "Алах вялікі!" на арабскай мове.
Аднак прадстаўнік МУС падкрэсліў, што следства яшчэ далёка не скончана, і што гэты малады чалавек, хутчэй за ўсё, дзейнічаў у адзіночку.


Раней у інтэрв'ю Deutsche Welle Херман казаў, што ў нападзе падазраецца 17-гадовы афганец, які жыў з прыёмнай сям'ёй у горадзе Оксенфурт. Кажуць, што малады чалавек быў бежанцам, які нядаўна прыбыў у Германію без суправаджэння дарослых.
Узброены сякерай і нажом, ён накінуўся на пасажыраў на перагоне паміж Оксенфуртам і станцыяй Вюрцбург. Калі цягнік спыніўся, злачынец паспрабаваў уцячы, аднак сустрэў паліцыянтаў, атакаваў іх і быў застрэлены.
У выніку нападу пацярпелі пяць чалавек. Паводле нямецкіх СМІ, стан двух пацярпелых ацэньваецца як крытычны.

Фота EPA

Фота EPA