У Індыі ў цісканіне загінулі 22 чалавекі

У Мумбаі ў выніку цісканіны на чыгуначнай станцыі Эльфінстаўн-роўд загінулі 22 чалавекі. Яшчэ 30 чалавек атрымалі траўмы.

Станцыя Эльфінстаун-роўд — адна з самых загружаных у горадзе. Фота: GETTY IMAGES

Станцыя Эльфінстаун-роўд — адна з самых загружаных у горадзе. Фота: GETTY IMAGES

На месцы здарэння працуюць медыкі і ратавальнікі.

Цісканіна здарылася на падвесным мосце, па якім пасажыры выходзяць з платформы. Ішоў моцны дождж, і пад навесам моста сталі збірацца людзі, каб не намокнуць. Да іх дадаваліся пасажыры з цягнікоў, што прыбывалі.

Станцыя Эльфінстаун-роўд — перасадачная, яна злучае дзве найбуйнейшыя чыгуначныя галінкі Мумбаі.

Калі дождж скончыўся, натоўп у спешцы пачаў выходзіць з моста на вуліцу — і здарылася цісканіна. Пра гэта распавёў прадстаўнік чыгуначнай кампаніі Аніл Саксен.

Чыгуначная кампанія абяцае правесці ўласнае расследаванне інцыдэнту.

 

_98069962_mumbai_stampede_v01_640map_russian_nc.png

Як паведамляе карэспандэнт ВВС Ёгіта Лімае, пасля інцыдэнту зноў пачалі абмяркоўваць недахопы трухлявай транспартнай інфраструктуры Мумбаі, якой кожны дзень карыстаецца некалькі мільёнаў чалавек.

Як паведамляе Times of India, расследаванне правядзе таксама ўрад штата Махараштра. Сваякам кожнага загінулага будзе выдзелена кампенсацыя па 500 тысяч рупій (каля 7,6 тысяч долараў).

Паводле ВВС