У дзясятках гарадоў Польшчы патрабавалі зменаў у закон пра аборты

У прыкладна 50 гарадах Польшчы адбыліся так званыя «чорныя пратэсты», удзельнікі і, перш за ўсё, удзельніцы якіх патрабуюць лібералізацыі заканадаўства аб праве на аборт, паведамляе Радыё Свабода.

abort_1.jpg

Усяго дзевяці галасоў не хапіла на мінулым тыдні ў Сейме прыхільнікам лібералізацыі заканадаўства, што датычыцца абортаў, для разгляду гэтага пытання: некалькі дэпутатаў апазіцыі проста не з’явіліся на галасаванне, а трое прагаласавалі супраць, што выклікала гнеў часткі полек, якія прыйшлі ў сераду да штаб-кватэр апазіцыйных партый, а потым і да будынка парламента.

«Палітыкі ўсіх партый безадказна паставіліся да праблем, што тычацца нашага здароўя і жыцьця, яны не паважаюць людзей, якія сабралі подпісы за спрашчэнне доступу да абортаў», — заявіла адна з удзельніц дэманстрацыі ў Варшаве.

Цяпер на разглядзе адпаведнай камісіі ў Сейме знаходзіцца іншы законапраект, які наадварот цалкам забараняе аборты. У цяперашні час аборты ў Польшчы дапускаюцца толькі ў выпадку незваротнага пашкоджання плода або непасрэднай пагрозы для жыцця жанчыны.

Увосень 2016 году па ўсёй Польшчы пракацілася хваля «чорных пратэстаў». Пад уплывам іх масавасці тады ўлады адступілі ад намераў зрабіць больш жорсткім заканадаўства, якое тычыцца абортаў.