У Англіі і Уэльсе кіроўцаў Uber прызналі наёмнымі работнікамі
Суд па працоўных спрэчках Англіі і Уэльса прызнаў кіроўцаў, якія карыстаюцца дадаткам Uber, наёмнымі работнікамі, а не індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Гэта азначае, што прыватныя кирощцы, якія выкарыстоўваюць сервіс Uber на тэрыторыі Англіі і Уэльса, маюць права атрымліваць кампенсацыі за працу ў выходны дзень і могуць сыходзіць у аплачваемы адпачынак, паведамляе ВВС.
Рашэнне, вынесенае на карысць кіроўцаў, якія абаранялі свае правы, можа паўплываць на становішча дзясяткаў тысяч чалавек. Гэтыя асобы хоць і супрацоўнічалі з брытанскімі кампаніямі, да гэтага часу лічыліся хутчэй індывідуальнымі прадпрымальнікамі, чым наёмнымі работнікамі.
У Uber лічаць, што кіроўцы, з якімі супрацоўнічае сэрвіс, з'яўляюцца прыватнымі падрадчыкамі, а не наёмнымі работнікамі.
Вядучы брытанскі прафсаюз GMB назваў рашэнне суда "манументальнай перамогай" 30 тысяч кіроўцаў.
Кампанія Uber займаецца перавозкай пасажыраў у 37 краінах свету, яе паслугамі карыстаюцца многія буйныя карпарацыі, у тым ліку Google і Goldman Sachs.
У адным толькі Лондане працуюць 3 тысячы зарэгістраваных кіроўцаў кампаніі.
У сярэдзіне кастрычніка стала вядома, што, у адпаведнасці з новымі правіламі, кіроўцы, якія карыстаюцца дадаткам Uber у Лондане, павінны будуць здаваць платны экзамен на веданне англійскай мовы. Як растлумачылі ўлады брытанскай сталіцы, новыя правілы былі прынятыя дзеля бяспекі пасажыраў.
У Лондане, як і ў многіх іншых краінах, супрацоўнікі таксапаркаў рэгулярна пратэстуюць супраць працы сэрвісу Uber. У большасці выпадкаў яны аргументуюць гэта тым, што Uber збівае кошты на паслугі, і таксісты рызыкуюць застацца без працы.
Дзейнасць Uber забаранілі дзясяткі гарадоў па ўсім свеце. Прычынамі забароны становяцца адсутнасць у кампаніі ліцэнзіі і адмова плаціць падаткі.