Трамп пра ІД: Скарыстацца досведам Першынга!

Трамп спаслаўся на генерала Першынга, страляў па мусульманах кулямі з крывёю свінні. Гісторыкі называюць гэта «сумнеўнай легендай».

trumpw_vs.jpg

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваім твітары, што вывучае магчымасць скарыстацца метадамі барацьбы з радыкальнымі ісламістамі, якія ўжываў генерал Джон Першынг.

 Як адзначае Fox News, размова ідзе пра тое, што Першынг падчас амерыкана-філіпінскай вайны ў 1899–1902 гадах расстрэльваў мусульман кулямі, намочанымі ў крыві свінні — жывёлы, якая лічыцца ў ісламе нячыстай.

 Пра такі метад, які нібыта ўжываў Першынг, Трамп казаў падчас перадвыбарнай кампаніі. Тады гісторыкі адзначалі, што гаворка ідзе пра «сумнеўную легенду», якая не мае пад сабой ніякіх падставаў, аднак якая атрымала шырокае распаўсюджванне ў масавай культуры.

 

tramp_6.jpg

Генерал Джон Першынг (1860—1948) — адзін з самых вядомых военачальнікаў у гісторыі ЗША, які ўдзельнічаў, у ліку іншага, у іспана-амерыканскай і Першай сусветнай войнах. Першынг — адзіны, хто атрымаў пры жыцці званне генерала армій Злучаных Штатаў, заснаванае спецыяльна для яго. У гонар генерала Першынга названая, апроч іншага, балістычная ракета.

 Твіт пра метады барацьбы з тэрорам, якія нібыта ўжываў Першынг, цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў пасля тэрактаў у Іспаніі. Нагадаем, 18 жніўня тэрарысты на фургонах урэзаліся ў мінакоў у Барселоне і каталонскім горадзе Камбрыльяс. У Барселоне загінулі 13 чалавек, каля 100 атрымалі раненні. У Камбрыльясе былі параненыя шэсць чалавек (паводле неафіцыйных дадзеных, адзін з пацярпелых пазней памёр).

Адказнасць за тэракты ў Іспаніі ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Паводле meduza.io