The Times: Расея пачне поўнамаштабны наступ на Алепа
Расейскія войскі пачнуць поўнамаштабны наступ на сірыйскі горад Алепа ўжо на гэтым тыдні, паведамляе The Times са спасылкай на выведдадзеныя заходніх краін.

Суразмоўцы выдання лічаць, што расейскі лідар Уладзімір Пуцін мае намер выкарыстаць часовае паслабленне знешнепалітычнай актыўнасці Вашынгтона, звязанае з прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, каб «атрымаць вырашальную перамогу» ў Алепа, усходнюю частку якога ўтрымліваюць паўстанцы.
Авіяносец «Адмірал Кузняцоў» які ў складзе іншых расейскіх ваенных караблёў і падводных лодак накіроўваецца да берагоў Сірыі, будзе выкарыстаны менавіта ў якасьці ўзмацнення агнявой моцы падчас наступу на Алепа, сцьвярджае The Times.
Краіны Захаду падазраюць Расею ў вайсковых злачынствах пры бамбаванні Алепа. Напярэдадні праваабаронцы паведамілі пра гібель каля 40 мірных жыхароў гэтага сірыйскага горада падчас баёў паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.
Радыё Свабода