Шаман, які ідзе ў Крэмль выганяць Пуціна, сабраў масавы мітынг

Шаман з Якуцку Аляксандар Габышаў, які пешшу праз усю Расію ідзе ў Маскву «выгнаць злога духа Пуціна з Крамля», сабраў масавы мітынг у Чыце. Арганізатарамі акцыі пратэсту былі камуністы і грамадска-палітычная арганізацыя «Грамадзянская салідарнасьць». На мітынгу было каля 700 чалавек, піша Свабода са спасылкай на МБХ-Медыя.

32c68360_5f71_4384_bc36_67c8aabccb3a_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


Відавочцы паведамляюць, што больш за ўсё ўдзельнікі пратэсту чакалі выступ шамана Аляксандра Габышава. Ён паведаміў, што выйшаў з Якуціі вясной і да Масквы плануе дабрацца за два гады. Бог яму сказаў, што «Пуцін не чалавек, а дэман, і ён павінен яго выгнаць», сцвярджаў прамоўца. Шаман удакладніў, што ўжо пачаў гэта рабіць, пакуль яго галоўныя дзеянні мірныя: народныя сходы і мітынгі. Аднак калі гэта не дапаможа, ён гатовы ўжыць і «іншыя мэтады».
«Ад гэтага часу Пуцін вам не ўказ — жывіце свабодна!» — заявіў Габышаў. У канцы мітынгу ён з актывістамі праспяваў казацкую песню «Ой, то не вечар». Мясцовыя жыхары маглі асабіста пагутарыць з шаманам, задаць яму пытанні і сфатаграфавацца.
Якуцкі шаман Аляксандар Габышаў ужо чатыры месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трас у бок Масквы, адкуль у 2021 годзе мае намер выгнаць Уладзіміра Пуціна. За амаль дзве тысячы кіламетраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з яго казаннямі набралі больш за мільён праглядаў.