Саудаўская Аравія: пяць гадоў турмы жанчынам-кіроўцам
Улады краіны паінфармавалі, што жанчыны, якія будуць затрыманыя падчас кіравання аўтамабілем, будуць пакараныя. Пакаранне могуць таксама атрымаць асобы, якія падтрымліваюць жанчын у інтэрнэце.
Міністр унутраных спраў Саудаўскай Аравіі Мансур ал-Туркі паінфармаваў, што ўсе, хто не паслухае заклікаў не падтрымліваць жанчын, якія дамагаюцца права на кіраванне аўтамабілем, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Ім будзе пагражаць нават да 5 гадоў пазбаўленне волі.
Справа ў тым, што актывісты выкарыстоўваюць менавіта інтэрнэт, каб пераканаць жанчын змагацца за свае правы. У сацыяльных сетках размешчаны заклікі да ўдзелу ў суботнім пратэсце, у рамках якога жанчыны сядуць за руль. Саудаўская Аравія з’яўляецца адзінай краінай у свеце, дзе жанчынам нельга кіраваць аўтамабілямі.