Саакашвілі заклікаў патрабаваць адстаўкі Парашэнкі

Лідар партыі «Рух новых сіл» Міхаіл Саакашвілі заклікаў удзельнікаў акцыі каля Вярхоўнай Рады, у выпадку невыканання іх патрабаванняў, настойваць на адстаўцы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

фота Уніан

фота Уніан

Пра гэта Саакашвілі заявіў са сцэны падчас мітынгу на плошчы Канстытуцыі каля Вярхоўнай Рады, паведамляе unian.net.
«Калі сёння Парашэнка ў апошні раз не пачуе нас і паспрабуе выйграць час, як ён робіць усё гэтыя тры гады, тады, мне здаецца, нам усім трэба памяняць месца зусім у іншае месца з гэтай плошчы. Я заклікаю кіяўлян пасля працоўнага дня, таму што мы нікуды не разыходзімся, прыйсці сюды, далучыцца да нас і патрабаваць толькі аднаго — ужо каб Парашэнка падумаў, каб пакінуць сваю пасаду», — заявіў Саакашвілі.
Таксама ўдзельнікі акцыі заблакавалі ўсе выхады з парламента, калі да 18 гадзін нардэпы не прагаласуюць за іх патрабаванні, піша tsn.ua.

Фота РБК-Украіна
З раніцы пад Вярхоўнай Радай праходзіць мітынг, удзельнікі якога патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасці, унясення зменаў у выбарчае заканадаўства, а таксама стварэння антыкарупцыйнага суда. Арганізатарамі акцыі выступаюць партыі «Аб'яднанне Самопомич», ВА «Бацькаўшчына»,«Рух новых сіл», «5.10», ВА «Свабода», «Нацыянальны корпус», «Правы сектар» і шэраг грамадскіх арганізацый.