Рэдактар часопіса The Economist заклікаў байкатаваць супрацоўнікаў пуцінскіх СМІ — «вытворцаў хлусні»

Як перадае РІА Новости, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі, Лукас абвінаваціў тэлеканал Russia Today і радыё Sputnik, якое ўваходзіць у склад «Расіі сегодня», у «вытворчасці хлусні».



crazy_russian_tv.jpg

У прыватнасці, ён заявіў, што расійскіх журналістаў з гэтых СМІ «трэба выпхнуць на задворкі медыйнай прасторы, каб да іх больш не ставіліся, як да сапраўдных журналістаў і бачылі ў іх толькі фрыкаў і прапагандыстаў».
Таксама Лукас паабяцаў, што выкарыстае свой асабісты ўплыў, каб процідзейнічаць кар'ернаму росту журналістаў, якія супрацоўнічалі з RT і Sputnik.
У сваю чаргу, кіраўнік «Россия сегодня» Дзмітрый Кісялёў заявіў, што ўзначальванае ім міжнароднае інфармацыйнае агенцтва абуранае заявамі рэдактара брытанскага часопіса The Economist.
«Гэта прагучала настолькі дзіка. І ўсё таму, што хтосьці дазваляе сабе выказваць погляды, адрозныя ад поглядаў Лукаса», — заявіў Кісялёў.
У Беларусі бюро агенцтва «Россия сегодня» ўзначаліў Андрэй Качура, які раней працаваў у прэс-службе беларускага КДБ, а пасля на «Вести FM» і ВГТРК.
nn.by