Расійскія вайскоўцы вывозяць збожжа з захопленых украінскіх тэрыторый
Гэта падрывае і харчовую бяспеку ў свеце.
Расійскія вайскоўцы вывозяць збожжа для пасеву і выпечкі хлеба з Запарожскай, Херсонскай, Данецкай і Луганскай абласцей. Пра гэта распавёў намеснік міністра развіцця эканомікі, гандлю і сельскай гаспадаркі Украіны Тарас Высоцкі.
— Усяго ў гэтых рэгіёнах у фермераў маецца каля паўтара мільёна тон такіх збожжавых культур. Вядома, гэта істотны рэзервовы прадукт. Варта паглядзець на высокія сусветныя цэны сёння — гэта сотні мільёнаў долараў, і ёсць значная рызыка, што яго проста скрадуць і павязуць на карысць Расіі, — адзначыў ён.
Гэта падрывае і харчовую бяспеку ў свеце, падкрэсліў украінскі чыноўнік. Па даных ААН, каля 1,7 мільярда чалавек пагражае голад і галеча.