Пуцін забараніў у Крыме грыўну і прызначыў выбары
Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб забароне з 1 чэрвеня грыўны ў Крыму і прызначыў дату правядзення выбараў на аннексаваным паўвостраве і ў горадзе Севастопаль.
«Прэзідэнт падпісаў Федэральны канстытуцыйны закон «Аб унясенні зменаў у Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэння ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля», — паведамляе прэс-служба Крамля.
Згодна з падпісаным законам, на тэрыторыі Крыму і Севастопаля дапускаецца зварот грыўні і ажыццяўлення разлікаў у грыўнях да 1 чэрвеня 2014 года.
Федэральны канстытуцыйны закон таксама ўстанаўлівае, што «выбары ў Дзяржаўны савет Рэспублікі Крым — парламент Рэспублікі Крым і Заканадаўчы сход горада Севастопаля праводзяцца ў другую нядзелю верасня 2014 года». Адначасова ў дакуменце адзначаецца, што «кіраўнік Рэспублікі Крым» і «губернатар горада Севастопаля» абіраюцца, адпаведна, дэпутатамі дзяржсавета Крыму і дэпутатамі заканадаўчага сходу горада Севастопаля новага склікання не пазней снежня 2014 года.
Федэральны канстытуцыйны закон «Аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэння ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля» ухвалены Дзярждумай РФ 16 мая і Саветам Федэрацыі 21 мая.