Пуцін пакінуў Мядзведзева на пасадзе прэм'ер-міністра
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які 7 траўня ў чацвёрты раз заняў гэты пост, пакінуў Дзмітрыя Мядзведзева на пасадзе кіраўніка ўрада.
Кандыдатуру Мядзведзева павінна зацвердзіць Дзярждума. Дэпутаты ўжо заявілі, што гатовы разгледзець новага кандыдата на паседжанні 8 траўня.
Згодна з Канстытуцыяй Расіі, пасля інаўгурацыі прэзідэнта ўрад сыходзіць у адстаўку. Затым прэзідэнт са згоды Дзярждумы прызначае прэм'ер-міністра, а той прапаноўвае прэзідэнту кандыдатуры федэральных міністраў.