Прэзідэнт Малдовы патрабуе вывесці войскі РФ з Прыднястроўя

Кішынёў выступае за змену міратворчай аперацыі на грамадзянскую місію пад міжнародным мандатам.



0_17522797_303_00.jpg

Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці заявіў пра неабходнасць поўнага вываду расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя. Пра гэта ён сказаў падчас міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" ў Ашхабадзе.

"Мы паўтараем неабходнасць завяршэння працэсу вываду расійскіх вайскоўцаў і боепрыпасаў з тэрыторыі нашай краіны", — прыводзяць яго словы малдаўскія СМІ.

Акрамя таго, Цімафці выступіў за трансфармацыю міратворчай аперацыі ў зоне бяспекі ў грамадзянскую місію пад міжнародным мандатам. Ён адзначыў, што адпаведныя абавязацельствы Расія ўзяла на сябе ў ходзе саміту АБСЕ ў Стамбуле ў 1999 годзе.

На тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) размяшчаецца кантынгент расійскіх міратворчых сіл (адзін батальён — каля 412 чалавек) і вайсковая часць N13962 (або АГРВ) — два батальёна агульнай колькасцю каля 1 тысячы чалавек. Вайскоўцы АГРВ займаюцца аховай складоў з боепрыпасамі ў сяле Каўбасна, якія засталіся пасля распаду СССР і да гэтага часу не вывезеных з ПМР. АГРВ і міратворчы батальён ўкамплектоўвацца як Прыднястроўскімі расіянамі (150 – 160 тысяч жыхароў ПМР маюць  грамадзянства РФ), так і камандзіраванымі з Расіі. Малдова не прызнае за АГРВ якога-небудзь афіцыйнага статусу і настойвае на вывядзенні расійскіх вайскоўцаў са сваёй тэрыторыі.

Deutsche Welle