Прэс-сакратар прэзідэнта РФ: Пуцін з занепакоенасцю назірае за сітуацыяй ва Украіне

 Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з занепакоенасцю назірае за сітуацыяй ва Украіне, дзе працягваецца канфлікт уладаў і прыхільнікаў федэралізацыі на ўсходзе краіны, перадае РИА Новости са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.



ukraina_1.jpg

На ўсходзе Украіны — у Данецку, Харкаве і Луганску — з сакавіка праходзяць мітынгі прыхільнікаў федэралізацыі, іх удзельнікі патрабуюць правесці рэферэндумы аб статусе сваіх рэгіёнаў. У канцы мінулага тыдня пратэсты распаўсюдзіліся на шэраг гарадоў Данецкай вобласці, у тым ліку Славянск. Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў аб`явіў аб пачатку шырокамаштабнай спецаперацыі з прыцягненнем арміі. Лідар народных апалчэнцаў Славянска Вячаслаў Панамароў папрасіў Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю на Данбасе.


"На жаль, паступае вельмі шмат такіх зваротаў з рэгіёнаў усходняй Украіны, накіраваных асабіста Пуціну з просьбай дапамагчы ў той ці іншай форме, умяшацца ў той ці іншай форме. Прэзідэнт Расіі з вялікай занепакоенасцю назірае за развіццём падзей у тых рэгіёнах", — сказаў Пяскоў журналістам. БелаПАН