На Славянск ідуць танкі, на Краматорск — БТРы

Танкі і цяжкая ваенная тэхніка ўкраінскіх вайскоўцаў рухаецца ў кірунку гарадоў Славянск і Краматорск Данецкай вобласці.



3516399.jpg

Фота itar-tass.com

Як перадае ІТАР-ТАСС, пра гэта заявіў камандзір сепаратысцкага «батальёна самаабароны» Славянска Вячаслаў Панамароў.


Паводле яго слоў, у напрамку горада рухаюцца танкі, а сам ён не хоча крыві, а настроены на канструктыўныя перамовы:


«З розных бакоў прыходзяць паведамленні пра тэхніку... Галоўнае — мы не хочам праліваць кроў, мы настроены на перамовы».


На ўскраіне горада Краматорска Данецкай вобласці, гарадскі савет якога заняты сепаратыстамі і расійскімі дыверсантамі, была заўважаная ўкраінская ваенная тэхніка, у тым ліку БТРы, паведамляе УНІАН са спасылкай на відавочцаў.


«Гэта парк каля заводу, які робіць кандыцыянеры. Справа ў тым, што там у горад прыходзіць траса з Днепрапятроўску. Дарога там дрэнная, мы ёй рэдка карыстаемся, але БТРы, мабыць, па ёй праходзяць», — растлумачылі мясцовыя жыхары.

www.svaboda.org