Пяцёра расіянаў затрыманыя ў Францыі па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў

На поўдні Францыі затрыманыя пяцёра грамадзян Расіі, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў. Як паведамляе выданне Direct Matin са спасылкай на пракурора Івона Кальве (Yvon Calvet), усе яны з'яўляюцца чачэнцамі.



france_police.jpg

Затрыманне было зроблена ўвечары ў панядзелак, 19 студзеня, у горадзе Без'е (дэпартамент Эро). Выданне Midi Libre адзначае, што пры ператрусах у затрыманых былі выяўленыя выбуховыя рэчывы. Расследаваннем займаецца судовая паліцыя Манпелье і антытэрарыстычнае падраздзяленне французскай паліцыі.
Тэлеканал BFMTV удакладняе, што ўзрост затрыманых складае ад 24 да 37 гадоў. Пакуль невядома, ці планаваліся тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Францыі ці за яе межамі.
lenta.ru