Пажар у Чарнобыльскай зоне. Агонь ужо каля радыеактыўных адыходаў?
Агонь наблізіўся да радыеактыўных адыходаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік "Асацыяцыі чарнобыльскіх тураператараў".
Агонь у Чарнобыльскай зоне дабраўся да Прыпяці і цяпер за два кіламетры ад сховішчаў радыеактыўных адходаў, піша “Украінская праўда”.
Пра гэта паведаміў чалец грамадскага савета пры ўкраінскім дзяржагенцтве па кіраванні зонай адчужэння Яраслаў Емяльяненка ў Facebook.
"Сітуацыя крытычная. Зона палае. Мясцовая ўлада дае справаздачу, што ўсё пад кантролем, але на самай справе агонь імкліва захоплівае новыя тэрыторыі. У мяне два варыянты: ці да Кабміну не даводзяць рэальную сітуацыю, ці ён абраў палітыку замоўчвання савецкай улады, як у 86 годзе.
Зараз агонь дабраўся да Прыпяці і знаходзіцца ў двух кіламетрах наўпрост ад сховішчаў радыеактыўных адходаў "Падлесны", дзе размешчаныя найболей высокаактыўныя радыяцыйныя адыходы ўсёй Чарнобыльскай зоны, і ад самой ЧАЭС".
Між тым, паводле дадзеных украінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, па стане на 17 гадзін 13 красавіка ў зоне адчужэння працягваецца тушэнне пажараў на тэрыторыі Карагодскага і Дзянісавецкага лясніцтваў. Пажар на тэрыторыі Катоўскага лясніцтва ліквідаваны.
У спецслужбе справаздачацца, што радыяцыйны фон па Кіеве і Кіеўскай вобласці ў межах нормы і не перавышае натуральных фонавых значэнняў.
Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння адзначае, што на левым беразе ракі Прыпяць узгаранняў няма. У агенцтве адзначылі, што гарыць падсцілка на дамбе вадасховішча-ахаладжальніка, а менавіта, паміж дамбай і ракой, на правым беразе Прыпяці, і таму ствараецца ўражанне, нібыта і на левым беразе таксама ёсць задымленне.
Нагадаем, з 4 красавіка ў Чарнобыльскай зоне адчужэння не могуць патушыць пажар, які ўзнік, паводле ўкраінскай паліцыі, у выніку наўмыснага падпалу травы "дзеля забавы".
Паводле www.pravda.com.ua, www.dsns.gov.ua