«Рускі мір» беларускага міліцыянта

Упершыню ў базу даных «Чысцец» Цэнтра даследавання прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку «Міратворац» занесенае імя дзейнага афіцэра міліцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзмітрый Вішнеўскі (праваруч на пярэднім плане) падчас затрымання падлетка. Фота nn.by 

Дзмітрый Вішнеўскі (праваруч на пярэднім плане) падчас затрымання падлетка. Фота nn.by 

«Новы Час» звярнуўся з інфармацыйным запытам у МУС РБ па прававую ацэнку, афіцыйны каментар і дадатковыя звесткі, а таксама з крыніцаў адкрытага доступу сабраў наяўную інфармацыю ў дачыненні да беларускага фігуранта базы даных Цэнтра «Міратворац». Таксама мы атрымалі і падрабязны каментар ад кіраўніцтва гэтай няўрадавай выведвальнай арганізацыі.

Фігурантам базы даных «Чысцец» Цэнтра «Міратворац» стаў маёр міліцыі Вішнеўскі Дзмітрый Дзмітрыевіч — начальнік інспекцыі па справах непаўнагадовых (ІСН) міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама. У базе даных «Чысцец» прафайл на яго створаны 25 лютага 2020 года.

Дзмітрый Вішнеўскі. Фота orshanka.by

Дзмітрый Вішнеўскі. Фота orshanka.by

У прафайле «Міратворац» падаў асабістыя і кантактныя да­дзеныя, фотаздымкі Дзмітрыя Вішнеўскага, яго выяўленыя акаўнты сацыяльных сетак, а таксама надаў дзейнаму афіцэру міліцыі МУС Беларусі азначэнні і прычыну занясення ў сваю базу дадзеных: «датычны да надання фінансавай дапамогі на карысць параненых баевікоў незаконнага ўзброенага фармавання (НУФ) “ДНР” шляхам пералічэння сродкаў на карысць так званага «Первого военного госпиталя “ДНР”».

Прафайл на маёра міліцыі Д. Вішнеўскага ў БД «Чысцец» Цэнтру «Міратворац». Фота: выкадроўка скрыншоту старонкі psb4ukr.org

Прафайл на маёра міліцыі Д. Вішнеўскага ў БД «Чысцец» Цэнтру «Міратворац». Фота: выкадроўка скрыншоту старонкі psb4ukr.org

На просьбу пракаментаваць інфармацыю Цэнтра «Міратворац» кіраўніцтва ўпраўлення па Віцебскай вобласці Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ у сваім адказе «Новаму Часу» пазначыла, што гэтыя звесткі пацвярджэння не знайшлі.

03_ivaszyn.jpg


«Новы Час» звязаўся непасрэдна з Дзмітрыем Вішнеўскім, аднак ён адмовіўся даваць каментары і параіў звяртацца да прэс-службы УУС Віцебскага аблвыканкама.

04_ivaszyn_viszneuski.jpg


Паводле адкрытай інфармацыі, Дзмітрый Вішнеўскі нарадзіўся ў траўні 1984 года ў Оршы Віцебскай вобласці БССР. У 2001 годзе скончыў аршанскую сярэднюю школу №20. Пасля заканчэння ў 2003 годзе Аршанскага каледжу Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава працаваў педагогам-арганізатарам у СШ №11 Оршы. У 2007-м ён атрымаў прапанову перайсці на працу ў Аддзел унутраных спраў Аршанскага гарвыканкаму (ГАУС). Згодна з дадзенымі яго акаўнтаў у сацсетках, працаваць участковым інспектарам ІСН Аршанскага ГАУС ён пачаў з 2008 года.

У 2013-м Вішнеўскі скончыў факультэт падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых кадраў Акадэміі МУС Беларусі. Мае заахвочванні, падзякі і граматы ад кіраўніцтва аршанскай міліцыі і УУС Віцебскага аблвыканкама. З кастрычніка 2015 года з’яўляецца начальнікам ІСН аддзелу ўнутраных спраў (РАУС), а з кастрычніка 2018-га — упраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама. У лістападзе 2018 года ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені за «ўзорнае выкананне службовых абавязкаў».

Цікава, што паводле інфармацыі аршанскага рэгіянальнага парталу orsha.eu, Дзмітрый Вішнеўскі 13 сакавіка 2017 года цэлы дзень працаваў у судзе Аршанскага раёна і Оршы. Менавіта ў гэты дзень адбываліся суды над затрыманымі днём раней удзельнікамі мясцовага «Маршу недармаедаў». Вішнеўскі асабіста ўдзельнічаў у затрыманнях, журналісты і праваабаронцы зафіксавалі яго непасрэдна падчас аднаго з такіх, у выніку якога быў затрыманы падлетак.

Журналісты парталу orsha.eu высветлілі, што гэты непаўнагадовы не ўдзельнічаў у акцыі пратэсту, а проста накіроўваўся на заняткі да рэпетытара.


Д. Вішнеўскі з навучэнцамі Аршанскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя тэкстыльшчыкаў імя Г.В.Сямёнава. Фота lyceum-textile.by

Д. Вішнеўскі з навучэнцамі Аршанскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя тэкстыльшчыкаў імя Г.В.Сямёнава. Фота lyceum-textile.by

У межах сваіх службовых абавязкаў Дзмітрый Вішнеўскі здзяйсняе інфармацыйна-прапагандысцкую дзейнасць па прафілактыцы злачынстваў сярод падлеткаў, непасрэдна кантактуе з навучэнцамі адукацыйных устаноў.

А вось што можна пабачыць у яго акаўнтах у сацсетках. Падаем ніжэй толькі некаторыя з іх.

07_ivaszyn_viszneuski.jpg


08_ivaszyn_viszneuski.jpg

09_ivaszyn_viszneuski.jpg


Вызначана, што Вішнеўскі з’яўляецца ўдзельнікам групаў у сацсетцы «VK»: «Политика / ПМОП «Беркут» оплот спокойствия страны», «Великая Россия», «Эту страну не победить», «США — спонсор мирового террора» і іншых. У 2014 годзе ў сацсетцы «VK» адкрыта падтрымліваў байцоў расфарміраванага спецпадраздзялення «Беркут» МУС Украіны.

10_ivaszyn_viszneuski.jpg


Кіраўнік Цэнтра «Міратворац» Раман Зайцаў на запыт «Новага Часу» пацвердзіў сапраўднасць звестак у дачыненні да Дзмітрыя Вішнеўскага, пададзеных на аднайменным сайце ў раздзеле «Чысцец». Апроч гэтага, у Цэнтры паведамілі, што з меркаванняў бяспекі крыніцаў, частка інфармацыі пра датычнасць афіцэра беларускай міліцыі да надання фінансавай дапамогі параненым наймітам і баевікам незаконных узброеных фарміраванняў «Л/ДНР» праз пералічэнне сродкаў «Первому военному госпиталю ДНР» закрытая для публічнага доступу і можа быць нададзеная толькі паводле запытаў праваахоўных органаў Украіны або дзяржаваў-чальцоў NATO.

Апроч публікацыі ідэнтыфікацыйных дадзеных, Цэнтр «Міратворац» таксама змясціў зварот да праваахоўных органаў разглядаць пададзеную ім інфармацыю на сваім сайце як заяву пра здзяйсненне грамадзянінам Беларусі свядомых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міра, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых злачынстваў.

Згаданы ў прафайле «Міратворца» так званы «Первый военный госпиталь ДНР» (ПВГ) паўстаў напачатку чэрвеня 2014 года на базе захопленага баевікамі тэрарыстычнага ўтварэння «Л/ДНР» у Данецку аддзялення Абласнога лекавальна-аздараўленчага цэнтру бальніцы імя Калініна. Захоп тады юрыдычна быў замацаваны ўказам старшыні так званага «Народного Совета ДНР» Андрэя Пургіна паводле наўпроставага загаду так званага «премьер-министра ДНР» Аляксандра Барадая.

11_ivaszyn_viszneuski.jpg


Узімку 2014–2015 гадоў персанал ПВГ разгарнуў выяздны медпункт непадалёк Данецкага аэрапорту для надання медычнай дапамогі баевікам «Л/ДНР», якія здзяйснялі няспынныя атакі на абаронцаў ДАП.

Медпункт «Первого военного госпиталя» ў н.п.Спартак непадалёк ад Данецкага аэрапорту. Супрацоўнікаў ПВГ немажліва адрозніць ад баевікоў «Л/ДНР». Фота kp.ru

Медпункт «Первого военного госпиталя» ў н.п.Спартак непадалёк ад Данецкага аэрапорту. Супрацоўнікаў ПВГ немажліва адрозніць ад баевікоў «Л/ДНР». Фота kp.ru


Паводле сведчанняў расійскіх прапагандысцкіх медыярэсурсаў, а таксама інфармацыі з афіцыйных крыніцаў самога шпіталя, за перыяд актыўных баявых дзеянняў 2014–2015 гадоў яго супрацоўнікі надалі медычную дапамогу ад 8 да 13 тысячам параненых баевікоў.Так званы колішні «главнокомандующий ДНР»Ігар Гіркін асабіста ўзнагародзіў супрацоўнікаў ПВГ знакам за заслугі «Защитник Новороссии».

Інфармацыя, пададзеная Цэнтрам «Міратворац», — наўпрост закранае пытанні нацыянальнай бяспекі Беларусі. Усе выпадкі фінансавання і матэрыяльнага забеспячэння грамадзянамі Беларусі наймітаў НУФ неабходна грунтоўна расследаваць, каб зменшыць мажлівасць учынення гэтых супрацьпраўных дзеянняў у будучыні ў нашай краіне. Да непасрэдных рэалізатараў гэтага фінансавання грамадзянскай супольнасці Беларусі і прабеларускай частцы сілавікоў неабходна праяўляць падвышаную ўвагу.

Варта асабліва нагадаць, што за фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне баевікоў НУФ як паводле беларускага, гэтак і паводле ўкраінскага заканадаўства прадугледжана крымінальная адказнасць арт. 132 КК РБ, арт. 447 КК Украіны.