Пажар і выбухі на буйным складзе боепрыпасаў ва Украіне прызналі дыверсіяй
Па факце пажару і выбухаў на складзе боепрыпасаў у
Калінаўцы (Вінніцкай вобласць) вайсковай пракуратурай Украіны распачатая
крымінальная справа па артыкуле «дыверсія».
Дарадца прэзідэнта Украіны Юры Бірукоў адзначыў, што дыверсію маглі правесці з выкарыстаннем беспілотніка
«Баец з аднаго з пастоў паспеў дакласці аб дзіўным гуку. Праз некалькі секунд пачаліся выбухі на адкрытай пляцоўцы. Перыметр ахоўваўся надзейна, так што – падобна да беспілотнік», — заявіў ён.
Учора ўвечары здарыўся маштабны пажар на складах боепрыпасаў вайсковай часткі Узброеных сіл Украіны, размешчанай у пасёлку Калінаўка ў 20 км ад Вінніца. У Калінаўцы эвакуявалі ўжо больш за 30 тысяч чалавек.
На арсенале захоўваецца 188 тыс тон боепрыпасаў (10 тысяч умоўных вагонаў) на плошчы 60 га. Сярод іх — ракеты сістэмы залпавага агню «Смерч», «Ураган» і «Град».
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка склікаў у сувязі з падзеямі ў Калінаўцы вайсковы кабінет.