Ва Украіне выбухаюць склады зброі. Праводзіцца эвакуацыя
У Калінаўцы Вінніцкай вобласці Украіны выбухаюць артылерыйскія склады. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле іх словаў, каля 21:00 прагучалі выбухі, затым сталі бачныя яркія сполахі.
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны паведамляе, што паліцыя і нацыянальная гвардыя вядуць эвакуацыю жыхароў з бліжэйшых вёсак. Перакрыты рух на дарогах. Над зонай дэтанацыі боепрыпасаў ў радыюсе 30 кіламетраў закрыта паветраная прастора.
Звестак аб пацярпелых няма. Арсенал у Вінніцы з'яўляецца адным з найбуйнейшых складоў зброі ва Украіне. У міністэрстве абароны высвятляюць падрабязнасці таго, што адбылося.
Паводле svaboda.org