«Палац Пуціна» стварылі ў Minecraft

Рускамоўная Minecraft-каманда TeamCIS пабудавала віртуальную копію палаца з расследавання ФБК, валоданне якім прыпісваюць Уладзіміру Пуціну. Пра гэта паведамляе TJournal.

photo_2021_01_27_19_38_00.jpg

Мяркуючы па допісе аўтараў у афіцыйнай групе ва «Укантакце», працу яны пачалі 21 студзеня, праз два дні пасля публікацыі фільма аб меркаванай дачы прэзідэнта Расіі на YouTube. Як сцвярджаюць стваральнікі, палац ўзноўлены ў маштабе 1 да 1, уключаючы мемны пакой бруду і аквадыскатэку. Акрамя гэтага, TeamCIS таксама ўзнавіла рэальны рэльеф мыса Ідакапас і Чарнаморскага ўзбярэжжа.

photo_2021_01_27_19_37_59.jpg


Працы па паляпшэнню копіі працягваюцца, дапамагчы ў будаўніцтве могуць усе жадаючыя на сервэры стваральнікаў. Спампаваць карту асобна пакуль нельга.
Нагадаем: Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК) апублікаваў расследаванне пра сакрэтны палац пад Геленджыкам, які нібыта належыць Уладзіміру Пуціну, 19 студзеня. Двухгадзінны дакументальны фільм выйшаў у эфір праз суткі пасля таго, як суд адправіў заснавальніка ФБК Аляксея Навальнага на 30 сутак у СІЗА пасля яго вяртання ў Расію з Нямеччыны. На момант публікацыі нататкі фільм паглядзелі ўжо 95 мільёнаў разоў.
tut.by