Пачвара з возера Лах-Нэс аказалася сомам — навуковец
Навуковец высунуў новую версію пра пачвару з возера Лах-Нэс. Невядомая істота можа апынуцца гіганцкім сомам.
Шатландскі навуковец Стыў Фельтхем заявіў, што знакамітай пачварай з возера Лах-Нэс можа быць гіганцкі сом, піша Naked Science. Даследчык ўжо трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы "доўгайграючы" шукальнік загадкавай жывёлы — ён займаўся гэтым пытаннем 24 гады.
"Хутчэй за ўсё, гэта гіганцкі сом", — заявіў 52-гадовы навуковец. Ён удакладніў, што гэтая выснова не канчатковая, і ён пакуль не мае намеру кідаць пошукі Нэсі.
У 1991 годзе Фельтхем пакінуў свой дом і сяброўку ды адправіўся на пошукі загадкавай пачвары — ён пасяліўся на беразе возера і пастаянна вёў за ім назіранн.
Гіганцкія самы характэрныя для вадаёмаў Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропы. Яны могуць дасягаць чатырохметровай даўжыні і важыць да 400 кілаграм.
Нагадаем, папулярная шатландская легенда кажа аб прысутнасці ў мясцовым возеры падобнага да дыназаўра монстра, якога, нібыта, перыядычна бачаць і нават здымаюць на камеры мясцовыя жыхары і турысты. Зрэшты, адназначных доказаў, якія пацвярджаюць існаванне Нэсі, так і не было прадстаўлена.