Новым лідарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель

Нацыянальны сход народнай улады Кубы зацвердзіў Мігеля Дыяса-Канеля кіраўніком Дзяржсавета, ён стаў новым лідарам краіны.

Мігель Дыяс-Канель

Мігель Дыяс-Канель

Раней Дыяс-Канель займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржсавета. Галасаванне па яго кандыдатуры прайшло напярэдадні. Сёння вынікі абвясцілі афіцыйна.
Дыяс-Канель атрымаў 603 галасы з 604 магчымых, або 99,83%. Першым намеснікам старшыні стаў Сальвадор Вальдэс Меса.
Акрамя таго, былі абраныя пяць намеснікаў: Раміра Вальдэс Менендэс, Раберта Томас Маралес Охеда, Гладыс Марыя Бехерано Портэла, Інэс Марыя Чапман і Беатрыс Джонсан Урутыя. Сакратаром Дзяржсавета стаў Амер Акоста.
Падчас выступу перад Нацыянальным сходам Дыяс-Канель паабяцаў працягнуць палітычны курс Кастра. Паводле яго слоў, Камуністычная партыя Кубы — гэта «адзіная гарантыя» адзінства нацыі.
Кіраўнік Дзяржаўнага савета абіраецца падчас сесіі парламента. Нацыянальная камісія сустракаецца з кожным дэпутатам, якія прапануюць кандыдатаў у Дзяржсавет. Пасля гэтага камісія публікуе выніковы спіс кандыдатаў. Затым праходзіць тайнае галасаванне дэпутатаў і абвяшчаюцца яго вынікі.
Кіраўнік Дзяржсавета, які таксама становіцца кіраўніком Савета міністраў краіны, лічыцца кіраўніком кубінскай дзяржавы. З 2008 года гэтую пасаду займаў Рауль Кастра, ён пакінуў яе ў красавіку.
Паводле ria.ru