Нямеччына — Усходняй Еўропе: альбо рэформы, альбо масавая страта насельніцва

Дзяржаўны міністр Германіі па справах Еўропы лічыць, што калі Усходняя Еўропа не паскорыць рэформы, то рызыкуе сутыкнуцца з масавай эміграцыяй моладзі, якая будзе шукаць лепшага жыцця ў Заходняй Еўропе, піша Euractiv.

Міхаэль Рот

Міхаэль Рот

З такой заявай Міхаэль Рот выступіў у Батумі, дзе праходзіла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная дзясятай гадавіне Усходняга партнёрства.
Рот сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Грузіі, якія сказалі, што адчуваюць сябе забытымі ў Еўропе. Ён заявіў, што ва ўсходнееўрапейскіх дзяржаў ёсць два варыянты.
«Першы: мы паскараем працэс рэформаў ва Усходняй Еўропе, таксама тут, у Грузіі. А другі — усё маладое пакаленне пакідае краіну і прыязджае ў Еўропу, ці ў Нямеччыну», — сказаў міністр.
nn.by