Накдаўн для Орбана, рэцэпт міра па-балканску: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Пакаранне Венгрыі за пазіцыю да міграцыйнай палітыкі ЕС, падзел межаў па-балканску, правы паварот у Швецыі — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

1_127.jpg


Еўрапарламент 12 верасня прыняў рашэнне рэкамендаваць Савету Еўропы прымяніць супраць Венгрыі санкцыі за негатыўную пазіцыю яе лідара Віктара Орбана ў адносінах да міграцыйнай палітыкі ЕС. Венгрыю нават могуць пазбавіць права галасаваць у Савеце Еўропы. Сам Орбан прыняў выклік і збіраецца судзіцца. «Давайце ўжо будзем сумленныя адзін з адным. Венгрыю збіраюцца пакараць за тое, што яе народ не хоча жыць у краіне мігрантаў», — заявіў ён. Між тым, на думку карыкатурыста нямецкай газеты Neues Deutschland, Орбану сапраўды нанесены моцны ўдар.

2_118.jpg

Косава і Сербія для дасягнення мірнага ўрэгулявання маюць намер пайсці на змену межаў. Як толькі будзе дасягнута дамоўленасць, распачнецца падпісанне пагаднення сербаў з Прышцінай, што, у сваю чаргу, будзе азначаць фактычнае прызнанне незалежнасці Косава і з боку Сербіі. Праўда, многія па абодва бакі мяжы супраць. Баяцца косаўска-сербскіх рэцэптаў міру і ў Еўропе. Прэцэдэнт можа прывесці да перагляду іншых межаў на Балканах, што магчыма адновіць войны 90-х гадоў. Бельгійскае выданне Politico арыгінальным чынам праілюстравала карэкцыю межаў па-балканску.

3_95.jpg

На выбарах у шведскі рыксдаг (парламент) 9 верасня старыя партыі пацярпелі адносную паразу, страціўшы ў сярэднім з тузін мандатаў. Затое свае пазіцыі палепшылі правыя папулісты з партыі «Шведскія дэмакраты», якія выйшлі на агульнае трэцяе месца. Палітычны трэнд у Швецыі ілюструе нямецкі Tageszeitung. Адзін і з персанажаў малюнка цікавіцца: «Чаму ўсіх навакол заносіць направа?». «Таму што мы ў Швецыі».

4_98.jpg

Сталым пастаўшчыком тэм для карыкатурыстаў застаецца Дональд Трамп. Многія мастакі пракаментавалі яго візіт на востраў Пуэрта-Рыка. Год таму востраў стаў ахвярай урагану Марыя, які забіў 34 чалавека і амаль знішчыў мясцовую інфраструктуру. Між тым Трамп падчас візіту заявіў, што такая малая колькасць ахвяр можа быць падставай для гонару мясцовых уладаў, і актыўна раздаваў на халяву туалетную паперу. На шакавальны ўчынак амерыканскага прэзідэнта адрэагаваў часопіс Creators. На малюнку Трамп патрабуе ад ахвяр урагану, каб на яго не глядзелі такім злым чынам.

5_98.jpg

Рэдкі выпадак, калі карыкатура на спартыўную тэматыку абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Яе намаляваў аўстралійскі мастак Марк Найт, высмеяўшы паводзіны амерыканскай тэнісісткі Серэны Уільямс у вераснёвым фінале US Open. Тая, атрымаўшы штраф, разбіла ракетку і абразіла суддзю. Карыкатура Найта выклікала рэзкую крытыку прэсы: мастака абвінавацілі ў расізме і сексізме. З-за пагроз яму нават давялося пайсці з Twitter.
Аднак неўзабаве тэнісныя арбітры афіцыйна зявілі, што адмаўляюцца ад працы на матчах Серэны да таго часу, пакуль амерыканка не выбачыцца перад рэферы. Скандал працягваецца і яго вынік, на думку некаторых аналітыкаў, мусbць акрэсліць межы палітычнай карэктнасці ў заходнім свеце.