МЗС Украіны заклікае свет адрэагаваць на масавыя забойствы ў Бучы

Украінцы патрабуюць неадкладных разбуральных санкцый супраць Расіі.

dzmitryj_kuleba.jpg

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў да неадкладных разбуральных санкцый супраць Расіі ў святле паведамленняў аб забойствах мірных жыхароў у Бучы.
«Масавыя забойствы ў Бучы былі наўмыснымі. Расейцы імкнуцца знішчыць як мага больш украінцаў. Мы павінны спыніць іх і выгнаць. Я патрабую новых разбуральных санкцый G7 прама цяпер», - напісаў Дзмітрый Кулеба ў Twitter, суправадзіўшы пост фатаграфіямі цел забітых людзей у Бучы.
Міністр коратка пералічыў, пра якія санкцыі ідзе гаворка:- эмбарга на расейскія нафту, газ і вугаль;
- закрыццё ўсіх партоў для расійскіх судоў і тавараў;
- адключэнне ўсіх расійскіх банкаў ад SWIFT.