Міліцыя кваліфікавала знос помніка Леніну як здзяйсненне масавых беспарадкаў
Сталічная міліцыя вызначыла, што знос невядомымі асобамі ў цэнтры Кіева помніка Уладзіміру Леніну падпадае пад кваліфікацыю артыкула 294 Крымінальнага кодэкса Украіны — масавыя беспарадкі. Пра гэта паведамілі ў Аддзеле сувязяў з грамадскасцю ГУМВД Украіны ў Кіеве.
«За гэтыя дзеянні адкрыта крымінальная справа па артыкуле 294 (масавыя беспарадкі)», — сказалі ў аддзеле.
8 снежня, каля 18.00 на бульвары Шаўчэнкі ў Кіеве некалькі дзесяткаў маладых людзей у масках на тварах павалілі помнік Леніну. Маладзёны таксама запальвалі фаеры і кідалі дымавыя шашкі. На
пастаменце, дзе стаяў помнік Уладзіміру Леніну на бульвары Шаўчэнкі ў Кіеве, усталяваны Дзяржаўны сцяг Украіны і чырвона-чорны сцяг.
radiosvoboda.org