MH17: Расія адмовіла Нідэрландам у допыце камандзіра зенітнай брыгады

Расія адмовіла Нідэрландам у допыце камандзіра зенітнай брыгады па справе MH17 Сяргея Мучкаева, які летам 2014 года камандаваў 53-й зенітнай ракетнай брыгадай ВС РФ, што базуецца ў Курску, паведамляе korrespondent.net.

Фота: gp.gov.ua

Фота: gp.gov.ua

Расія адхіліла запыт Нідэрландаў па справе MH17 аб апытанні Сяргея Мучкаева, які летам 2014 года камандаваў 53-й зенітнай ракетнай брыгадай ВС РФ. Пра гэта заявіў суддзя Хендрык Стэйнхейс на слуханнях.

Запыт накіравалі Расію ў пачатку лістапада, адказалі на яго 3 снежня. Суддзя канстатаваў, што Расія адмовілася ад супрацоўніцтва — і спаслалася на тое, што Мучкаеў нібыта валодае ваеннай сакрэтнай інфармацыяй, і яго апытанне ў якасці сведкі можа прывесці да раскрыцця гэтай інфармацыі, і тым самым "нанесці шкоду жыццёва важным інтарэсам РФ".

"На аснове гэтага судовы следчы прыйшоў да высновы, што апытанне Мучкаева немагчымае, і закрыў дасье", — сказаў Стэйнхейс.

Цяпер пракуратура можа прадставіць свой абвінаваўчы акт —гэта можа быць зроблена падчас сесіі слуханняў, запланаваных на 20—22 снежня.

На апытанні Мучкаева настойвала абарона Алега Пулатава, які праходзіць адным з абвінавачаных па справе. Адвакат Сабіна тэн Дусхатэ адзначала, што важнасць яго паказанні складана пераацаніць.