«Маскоўскі камсамолец» выдаліў з сайта артыкул аб непазбежным распадзе Расіі

Артыкул правісеў на сайце 8 гадзін.

641172_600_02.png


Сёння ў 3.24 ранку на сайце расійскага выдання "Маскоўскі камсамолец" з'явіўся артыкул "Былы дарадца Пуціна лічыць, што распад Расіі непазбежны. Ідзе натуральны працэс распаду шматнацыянальных імперый". За восем гадзін знаходжання на сайце матэрыял набраў, згодна з лічыльнікам, больш за 207 тысяч праглядаў. Напачатку 12й гадзіны артыкул быў выдалены.
Па арыгінальным лінку бачна, што артыкулы больш няма — ідзе рэдырэкт на галоўную старонку МК.
Паводле "Гордон.ua".