Лідар «ДНР» Захарчанка: Перамір'я не будзе, мы будзем наступаць

Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка больш не будзе рабіць спробаў размаўляць з Кіевам аб перамір'і, заявіў у пятніцу кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка.



donetsk_terrorists.jpg

«Спроб размаўляць аб перамір'і з нашага боку прадпрымацца больш не будзе. Мы цяпер будзем глядзець, як будзе рэагаваць Кіеў. Кіеў цяпер не разумее, што мы можам наступаць на трох напрамках адначасова», — заявіў ён.

«Мы будзем наступаць да межаў Данецкай вобласці, але, калі я буду бачыць пагрозу і з іншых бакоў, будзем ліквідаваць», — сказаў Захарчанка.

ria.ru