Le Figaro: Мінскі працэс мёртвы

Бяздзейнасць еўрапейскіх палітыкаў можа прывесці да замарожвання канфлікту на Данбасе.

podrobnosti.ua

podrobnosti.ua

Вынікі саміту "Усходняга партнёрства" ў Бруселі, паказваюць, што Данбас рызыкуе стаць новым замарожаным канфліктам на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, услед за Прыднястроўем, Абхазіяй, Паўднёвай Асеціяй, з-за бяздзейнасці еўрапейцаў. Пра гэта піша французскае выданне Le Figaro.
Нягледзячы на ​​тое, што з трыбуны саміту дэкларавалася падтрымка Украіны Еўрапейскім Саюзам, у выніковую дэкларацыю ні канфлікт на Данбасе, ні анэксія Крыма Расіяй не патрапілі, піша выданне.
"Яны не ўспомнілі ні канфлікт на Данбасе, ні далучэнне Крыма Расіяй. Падзеленыя з-за санкцый, загнаныя ва ўнутраны крызіс з-за Брэксіта і Каталоніі, складанасцяў Ангелы Меркель — яны таксама дэзарыентаваны расійскай палітыкай Дональда Трампа, якую ім складана вытлумачыць", — лічаць французскія журналісты.
Пры гэтым адзначаецца, што ў глухі кут зайшлі і Мінскія пагаднення, і перамовы ў фармаце "Нармандскай чацвёркі".
"У Нармандскага фармату няма ніводнага шанцу быць рэалізаваным, пакуль рускія не пакінуць тэрыторыю {Украіны}, а Украіна не адновіць кантроль за мяжой. Мінскі працэс мёртвы. Ён з'яўляецца нічым большым як балбатня, накіраваная на тое, каб замарозіць сітуацыю. І гэтая сітуацыя арганізавана Пуціным", — піша выданне, дадаўшы, што выхад з гэтай сітуацыі прапанаваў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, які знаходзіўся ў Парыжы на мінулым тыдні. Ён прадставіў "рашэнне малых крокаў", якія павінны паступова вярнуць акупаваныя тэрыторыі.
Удадзены момант сітуацыя чакае рашучых дзеянняў, паколькі любыя ініцыятывы і прапановы адносна вырашэння канфлікту на Данбасе, замарожваюцца Масквой. Як, напрыклад, увядзенне міратворчай місіі. Дапамагчы ў гэтым, лічаць журналісты, можа дыпламат Курт Уолкер, упаўнаважаны Дзярждэпартаментам ЗША на перамовы з саветнікам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна Уладзіславам Сурковым.

Паводле lb.ua