Кітайскі смог бачны нават з космасу

Жыхары гарадоў Цэнтральнага і Усходняга Кітая перасоўваюцца па вуліцах практычна навобмацак. Гэта адбываецца з-за шчыльнай заслоны смогу. У многіх раёнах бачнасць настолькі абмежаваная, што ўжо ў дваццаці-трыццаці метрах ад сябе немагчыма нічога разглядзець.



zagriaznenie_v_kitae.jpg

Спецыялісты з міністэрства аховы навакольнага асяроддзя кажуць, што ўсяму віной выкіды прамысловых прадпрыемстваў і шматлікіх ЦЭЦ. Немалую долю складаюць і аўтамабільныя выхлапы.

Забруджванне паветра дасягнула такога ўзроўню, што cмог ужо бачны з космасу. Каб знізіць яго шчыльнасць, улады гатовыя пайсці на радыкальныя меры і паменшыць аб'ёмы аўтамабільнага рынку.

1tv.ru