Каралева Вялікабрытаніі ўхваліла аднаполыя шлюбы
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II ухваліла законапраект, які легалізуе аднаполыя шлюбы на тэрыторыі Англіі і Уэльса.
Пасля атрымання каралеўскай санкцыі закон уступіць у
сілу ў 2014 годзе і дазволіць аднаполым парам рэгістраваць свае адносіны і праводзіць вянчання.
Напярэдадні, 16 ліпеня, законапраект быў ухвалены Палатай лордаў і Палатай абшчынаў парламента краіны. За
прыняцце закона выступілі прадстаўнікі як партый
лейбарыстаў і ліберал-дэмакратаў, так і кансерватары.
Разам з тым, Англіканская царква забараніла правядзенне абрадаў вянчання аднаполых пар у
сваіх парафіях. Раней царква прызнала, што не
зможа супрацьстаяць прыняццю закона і вырашыла накіраваць
свае намаганні на тое, каб удакладніць асобныя яго
палажэнні, якія тычацца абароны правоў мужа і жонкі ў аднаполых
шлюбах.
Закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў быў унесены
на разгляд парламента Вялікабрытаніі ў пачатку 2013 года. Яго ініцыятарам выступіў прэм'ер-міністр краіны і лідэр партыі кансерватараў Дэвід Кэмеран.
Вялікабрытанія стала пятнаццатай краінай свету, якая легалізавала аднаполыя шлюбы. Адносіны гомасэксуальных пар таксама афіцыйна рэгіструюць у некаторых штатах ЗША і Мексікі.