Кангрэс ЗША заклікаў Абаму паставіць зброю Украіне

З лістом да кіраўніка ЗША звярнуліся спікер палаты прадстаўнікоў кангрэса Джон Бейнер і шэраг кангрэсменаў.



7976961.jpg

З ініцыятывай пачаць пастаўкі лятальнай абарончай зброі Украіне выступілі палітыкі з Кангрэсу ЗША — 11 вядомых членаў двух амерыканскіх партый.
Група амерыканскіх кангрэсменаў — як ад Дэмакратычнай, так і ад Рэспубліканскай партый — накіравалі адпаведны ліст Бараку Абаме. Адзін з галоўных лабістаў ідэі паставак зброі Украіне — спікер палаты прадстаўнікоў Джон Бейнер.
Дзеянні Расеі на ўсходзе Украіны "выходзяць за ўсе рамкі парушэннем міжнароднага права", гаворыцца ў дакуменце. Нядаўняе спыненне агню толькі дазволіла сепаратыстам замацавацца на занятых тэрыторыях. Палітыка Расіі ў дачыненні да Украіны з'яўляецца "выклікам Захаду і атакай на парадак у свеце, усталяваны такой высокай цаной, якая была заплачаная ў Другую сусветную вайну", падкрэсліваецца ў лісце.
Амерыканскія кангрэсмены заклікалі прэзідэнта ЗША "хутка ўхваліць дадатковыя меры для падтрымкі Украіны, у тым ліку перадачу лятальнай абарончай зброі ўкраінскім ваенным, з тым, каб Украіна магла абараніць сваю суверэнную тэрыторыю". На іх погляд, гэты крок —адзіная магчымасць "стрымаць і прадухіліць далейшую агрэсію" Крамля.
Раней Барак Абама неаднаразова казаў, што разглядае магчымасць паставак зброі Кіеву, калі дыпламатычныя метады не змогуць вырашыць канфлікт на ўсходзе Украіны.
ВВС